Езярышчанскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Езярышчанскі замак — дрэва-земляное фартыфікацыйнае збудаванне XIV—XVII стст. каля былога мястэчка Азярышча Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці).

Remove ads
Лакалізацыя замка
Размяшчаўся на паўвыспе возера Езярышча, за 3 км ад пасёлка, каля вёскі Мясцечка. У плане чатырохвугольнік (100 х 120 м). Быў абкружаны землянымі валамі (вышыня 2—4 м) са сценамі і 3 вежамі (дыяметрам каля 15 м) і з поўначы ровам (7 м), які аддзяляў замак ад астатняй часткі паўвыспы. У час паводкі замак ператвараўся ў астраўную крэпасць. Паводле храніста Р. Гейдэнштэйна, у XVI ст. замак меў значныя ўмацаванні і разам з Полацкам панаваў «над усім краем»[1].
Remove ads
Гісторыя
У Інфлянцкую вайну (1558—1582) узяты маскоўскімі войскамі і спалены (1565), потым адбудаваны. Вось як было апісана ўзяцце замку:
![]() |
«Приидоша веикого государя полковыя воеводы и конница и пехота многое множество воинских людей к городу Озерищам, тако бо зовом бе того ради, что тот град обыде округ града того, только малая стезя ко граду бысть. И начаща приступати, но не возмогша езера ради, что велико дебре, а ко граду прихрд добре велик да крепок, а в нем живущих и осадных людей много и наряду боевого много... и под тем градом пребыша многое время великого государя воинские люди... Русские вои учиниша многие плоты древяны и тое озеро опешав, и тое плотв подведоша под самую стену городовую и учиниша приступ крепце со всех стран»[2]. | ![]() |
У 1579 годзе яго знішчылі ў час штурму войскі караля С. Баторыя, пазней зноў адноўлены. У пачатку XVII ст. у час пажару ўмацаванні замка згарэлі, адбудаваны ў 1616 годзе на загад караля Жыгімонта III Вазы азярышчанскім старостам К. М. Друцкім-Саколінскім. У жніўні 1654 года замак захоплены расійскімі войскамі на чале з ваяводам С. Стрэшневым. Захаваліся толькі рэшткі валоў.
Remove ads
Археалагічныя даследаванні замка
У 1950 годзе замчышча абследаваў Л. В. Аляксееў. У 1971 годзе Г. В. Штыхаў зрабіў план замчышча і правёў шурфоўку (2х2 м). У 1979 годзе В. М. Ляўко правяла раскопкі на плошчы 100 м² і прарэзку насыпу аснавання пад паўднёвую вежы і валу.
Даследаванне В. М. Ляўко паказала, што вышыня насыпу аснавання пад вежу ад цэнтра да асновы 6 м, радыус — 12 м, ядро пачатковага вала са шчыльнай ярка-чырвонай гліны, вышынёй 1,5 м. Вал і насып пад аснаванне вежы раздязляліся ровам глыбінёй 0,8 — 1 м. На пляцоўцы, што была асновай вежы, выяўлены слой (каля 1 м) з сумесі гліны, пяску, гравію і дробнага камення. Вышэй яго залягала праслойка цьмянай афарбоўкі з вуголлем і попелам. Над ёй зафіксаваны рэшткі драўляных канструкцый, перакрытых культурным пластом каля 1 м, дзе быў больш позні падмурак вежы, складзены з 2 ярусаў буйных валуноў. Знойдзеная кераміка сведчыць, што пабудова і аднаўленне вежы адносіцца да XIV—XV ст.
Замак, напэўна, пабудаваны для абароны насельніцтва парубежнай воласці. У раскопе на паўднёвай ускраіне гарадзішча каля вала культурны пласт мае таўшчыню 0,15 — 0,4 м. У мацерыку выяўлена шмат ям, запоўненых попелам і шлакам. Большасць керамікі адносіцца да XIV—XV ст., блізкая паводле формы і арнаменту да матэрыялаў з Арэшка і Пскова, датаваных тым жа часам. Адзінкавыя знаходкі XVI—XVII ст. (паліваная кераміка, кафля) сведчаць, што ў гэты перыяд замак выкарыстоўваўся насельніцтвам як сховішча падчас ваенных дзеянняў.
Частка выяўленай керамікі адносіцца да VIII—X ст., што пацвярджае існаванне паселішча да пабудовы замка.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads