Вольга Мікалаеўна Ляўко
беларускі гісторык (1947—2021) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́льга Мікала́еўна Ляўко́ (21 мая 1947, в. Астравок, Капыльскі раён — 26 кастрычніка 2021) — беларускі археолаг, гісторык. Доктар гістарычных навук (2000), прафесар (2010). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (2017)[2].
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
У 1972 годзе скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
З 1970 года да 1974 года — старшы лабарант, з 1974 года да 1983 года малодшы навуковы супрацоўнік у Інстытута гісторыі АН Беларусі, пасля загадчыца Цэнтра гісторыі даіндустрыяльнага грамадства, загадчык Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу[2].
У 1980 годзе абараніла ў Ленінградскім універсітэце кандыдацкую дысертацыю па тэме «Віцебск XIV—XVIII стст. (паводле археалагічных звестак)»[2] (навуковы кіраўнік — Георгій Штыхаў).
З 2004 года (па сумяшчальніцтву) прафесар кафедры археалогіі МДУ імя А. А. Куляшова[2].
Абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё тэрытарыяльна-адміністрацыйных цэнтраў паўночна-ўсходняй Беларусі ў IX—XVIII стст.»[2].
Remove ads
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Вывучала гісторыю Віцебскай зямлі, матэрыяльную культуру XIV—XVIII стст. Даследавала старажытныя беларускія гарады (Віцебск, Орша, Гарадок, Талачын, Копысь), замкі (Езярышча, Смальяны, Шклоў), Куцеінскі (Орша) і Святадухаўскі (Віцебск) манастыры, гарадзішчы, курганныя могільнікі, селішчы паўночна-ўсходняй Беларусі эпохі жалеза і сярэднявечча. З 2015 года праводзіла раскопкі на археалагічным комплексе Кардон[3][4].
Remove ads
Творы
Кнігі
- Витебские изразцы XIV—XVIII вв. Мн., 1981.
- Витебск XIV—XVIII вв.: По археологическим данным: Автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.06 / ЛГУ им. А. А. Жданова. — Л., 1980. — 19 с.
- Витебск XIV—XVIII вв. Мн., 1984.
- Экскурсия по древнему Витебску. Мн., 1984.
- Торговые связи Витебска в X—XVIII вв. Мн., 1989.
- Средневековое гончарство северо-восточной Белоруссии. Мн., 1992.
- Средневековая Орша и ее округа: (Ист.-археол. очерк). Орша, 1993.
- Средневековые территориально-административные центры северо-восточной Беларуси: Формирование и развитие / О. Н. Левко; Ин-т истории НАН Беларуси. — Мн.: Беларуская навука, 2004. — 278, [1] с. — ISBN 985-08-0602-8.
Артыкулы
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровымі граматамі Прэзідыума НАН Беларусі (1999, 2000, 2006), ганаровым знакам «2000 гадоў хрысціянству» (2000), Ганаровай граматай Аршанскага гарвыканкама (2002), Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2007), медалём «За працоўныя заслугі» (2008), дыпломам лаўрэата конкурса Топ-10 НАН Беларусі (2016), ганаровым званнем «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2017)[2][5].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads