Елаўстан (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Елаўстан (англ.: Yellowstone) — рака на паўночным захадзе ЗША, правы прыток р. Місуры (лічыцца асноўным прытокам верхняга Місуры). Каля 1200 км (па іншых дадзеных 1600 км), плошча басейна 182,3 тыс. км². Сярэдні расход вады 365 м³/с. Бярэ пачатак і працякае (у верхнім цячэнні) у Скалістых гарах. Таксама працякае па тэрыторыі штатаў Мантана, Ваёмінг, Паўночная Дакота, і Елаўстонскі нацыянальны парк. У верхнім цячэнні ўтварае каньёны (да 360 м глыбінёй) і вадаспады. У сярэднім і ніжнім цячэнні — спакойная раўнінная рака. Сілкаванне ў гарах снегавое і дажджавое; вяснова-летнія паводкі. У штаце Мантана рака шырока выкарыстоўваецца для арашэння.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads