Мантана
штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мантана (англ.: Montana [mɒnˈtænə]) — штат на паўночным захадзе ЗША, мяжуе з Канадай, 41-ы штат, які далучыўся да саюза. Уваходзіць у групу Горных штатаў. Сталіца — Хелена, найбуйнейшы горад — Білінгс. Насельніцтва — 967 440 чалавек (44-е месца ў ЗША, даныя 2008 г.). Афіцыйная мянушка — «Штат скарбаў». Найбуйнейшыя гарады: Білінгс, Грэйт-Фолс, Мізула, Анаконда. Рэльеф гарысты. Заходнюю частку штата займаюць хрыбты Скалістых гор (гара Граніт-Пік, 3901 м), усходнюю — плато Прэрый. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −4 °C да −13 °C, ліпеня 21-24 °C. Ападкаў 350—400 мм за год. Галоўныя рэкі: Місуры і яе прытокі Елаўстан, Джэферсан. Возера Флатхед. Каля 60 % пад лесам. Нацыянальныя паркі Глейшэр, Елаўстонскі нацыянальны парк (частка).
Remove ads
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads