Ельнінскі павет

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ельнінскі павет
Remove ads

Ельнінскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Смаленскага намесніцтва і Смаленскай губерні, якая існавала ў 17751796 і 18021928. Цэнтр — горад Ельня.

Хуткія факты Ельнінскі павет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Ельнінскі павет у складзе Смаленскага намесніцтва быў утвораны ў 1775 годзе ў ходзе адміністрацыйнай рэформы Кацярыны II. У 1796 годзе быў скасаваны, аднак ужо ў 1802 годзе адноўлены ў складзе Смаленскай губерні.

25 сакавіка 1918 года абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з маніфестам I з’езда КП(б) Беларусі далучаны да Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.

У 1928 годзе павет быў скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Усходскага, Глінкаўскага, Якімавіцкага, Ельнінскага, часткова Пачынкаўскага і Спас-Дземенскага раёнаў Заходняй вобласці.

Remove ads

Насельніцтва

Па даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 137 900 чалавек. У тым ліку рускія — 96,7 %; беларусы — 2,7 %. У Ельні пражывала 2441 чалавек[1].

Адміністрацыйны падзел

У 1890 годзе ў склад павета ўваходзіла 20 валасцей[2].

Больш інфармацыі № п / п, Воласць ...

У 1913 годзе ў павеце было 17 валасцей: скасаваны Усходская, Паўлінаўская і Замошская[3].

Да 1926 года іх стала 8: Балтуцінская, Ельнінска-Прыгарадная, Забалотаўская (цэнтр — в. Зуі), Івонінская (цэнтр — былы маёнтак Якаўлевічы), Мархоткінская, Паўлінаўская, Хмарская, Шмакоўская.

Заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads