Ельнінскі павет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ельнінскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Смаленскага намесніцтва і Смаленскай губерні, якая існавала ў 1775—1796 і 1802—1928. Цэнтр — горад Ельня.
Remove ads
Гісторыя
Ельнінскі павет у складзе Смаленскага намесніцтва быў утвораны ў 1775 годзе ў ходзе адміністрацыйнай рэформы Кацярыны II. У 1796 годзе быў скасаваны, аднак ужо ў 1802 годзе адноўлены ў складзе Смаленскай губерні.
25 сакавіка 1918 года абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з маніфестам I з’езда КП(б) Беларусі далучаны да Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.
У 1928 годзе павет быў скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Усходскага, Глінкаўскага, Якімавіцкага, Ельнінскага, часткова Пачынкаўскага і Спас-Дземенскага раёнаў Заходняй вобласці.
Remove ads
Насельніцтва
Па даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 137 900 чалавек. У тым ліку рускія — 96,7 %; беларусы — 2,7 %. У Ельні пражывала 2441 чалавек[1].
Адміністрацыйны падзел
У 1890 годзе ў склад павета ўваходзіла 20 валасцей[2].
У 1913 годзе ў павеце было 17 валасцей: скасаваны Усходская, Паўлінаўская і Замошская[3].
Да 1926 года іх стала 8: Балтуцінская, Ельнінска-Прыгарадная, Забалотаўская (цэнтр — в. Зуі), Івонінская (цэнтр — былы маёнтак Якаўлевічы), Мархоткінская, Паўлінаўская, Хмарская, Шмакоўская.
Заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads