Елізавета (герцагіня Брабанцкая)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Елізавета Тэрэза Марыя Алена Бельгійская, герцагіня Брабанцкая (25 кастрычніка 2001, Андэрлехт) — прынцэса Бельгійская, старэйшая дачка караля Бельгіі Філіпа I і яго жонкі каралевы Мацільды, унучка Альберта II[7]. Першая ў чарзе атрымання ў спадчыну трона Бельгіі.
Remove ads
Біяграфія
Прынцэса Елізавета нарадзілася ў 9:58 вечары 25 кастрычніка 2001 года. Яе маці было зроблена кесарава сячэнне. Пры нараджэнні яна важыла 2,9 кілаграмаў і была ростам 49,5 см.
Хрышчэнне прынцэсы прайшло 9 снежня 2001 года ў капліцы замка Кіргнон кардыналам Годфрыдам Данеелсам, архібіскупам Мехелена-Бруселя. Хроснымі прынцэсы сталі яе стрыечны брат прынц Амедэа Бельгійскі і графіня Элен д’Удэкем д’Акоз, яе цётка з боку маці.
Ёй былі даныя чатыры імя:
- Елізавета — у гонар яе прапрабабуля каралевы Елізаветы Баварскай.
- Тэрэза — каталіцкае імя, дадзенае ў гонар Святога Тэрэзы.
- Марыя — каралеўская традыцыя даваць прынцэсам імя Марыі ў гонар Дзевы Марыі.
- Алена — дадзена ў гонар яе цёткі і хроснай Элен д`Удэкем д`Акоз.
Апроч яе, у сям’і караля нарадзіліся двое сыноў: прынцы Габрыэль і Эмануэль, а таксама сястра прынцэса Элеанора.
За дзесяць гадоў да нараджэння Елізаветы, у Бельгіі быў уведзены новы закон атрымання ў спадчыну прастола, які прымае пазіцыю першародства. Такім чынам, прынцэса Елізавета, нягледзячы на нараджэнне двух малодшых братоў, стаіць першая ў лініі атрымання ў спадчыну прастола Бельгіі. Калі яна ўзыдзе на прастол, дык стане першай бельгійскай каралевай[8].
Бацька Елізаветы адбываецца з Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі. Гэта дынастыя звязала сябе роднаснай сувяззю з такімі еўрапейскімі дамамі, як Арлеанскі, баварскімі Вітэльсбахамі, шведскімі Бернадотамі, аўстрыйскімі Габсбургамі. Яе маці каралева Мацільда, народжаная Мацільда Марыя Крысціна Гмслен д’Удэкем д’Акоз, дачка графа Патрыка Анры д’Удэкем д’Акоз і польскай дваранкі графіні Ганны Камароўскай. Праз сваю бабулю Ганну прынцэса звязана сваяцтвам з найвядомымі польскім і вялікалітоўскімі сем’ямі, такімі як Радзівілы, Чартарыйскія, Замойскія, Тышкевічы, каралеўскай дынастыяй Ягелонаў і шматлікімі расійскімі дваранскімі родамі.
Адным з першых публічных выступленняў Елізаветы стала святкаванне дня Бельгіі ў 2006 годзе[9][10]. У 2007 годзе яна суправаджала бацьку на адкрыцці Музея Навук. Імя прынцэсы носіць бельгійская арктычная станцыя Прынцэса Елізавета[11].
Remove ads
Зноскі
- Lundy D. R. Élisabeth Thérèse Marie Hélène de Belgique, Princesse de Belgique // The Peerage
- For Children: The King, The Queen and Their Family Праверана 7 мая 2020.
- The Royal Family: Princess Elisabeth, Duchess of Brabant Праверана 7 мая 2020.
- NWS V. Prinses Elisabeth officieel afgestudeerd in Oxford, trotse Filip en Mathilde aanwezig bij plechtigheid — 2024. Праверана 24 ліпеня 2024.
- Princess Elisabeth of Belgium enjoys herself at science museum at The Insider(недаступная спасылка)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads