Філіп (кароль Бельгіі)

кароль Бельгіі з 2013 года From Wikipedia, the free encyclopedia

Філіп (кароль Бельгіі)
Remove ads

Філіп (фр.: Philippe Léopold Louis Marie або нідэрл.: Filips Leopold Lodewijk Maria; нар. 15 красавіка 1960) — кароль бельгійцаў з 21 ліпеня 2013 года.

Remove ads

Біяграфія

З бельгійскай галіны Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі, старэйшы сын караля бельгійцаў Альберта II і каралевы Паолы.

Філіп быў першым бельгійскім прынцам, які наведваў звычайную школу замест традыцыйнай дамашняй адукацыі. Па заканчэнні школы працягваў адукацыю ў Каралеўскай ваеннай акадэміі Бельгіі, якую скончыў у 1981 годзе.

Пасля непрацяглай кар’еры ва ўзброеных сілах прынц Філіп вярнуўся да вучобы. Спачатку ў Трыніці-каледжы Оксфардскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія), затым у Стэнфардскім універсітэце (ЗША). У 1988 годзе прынц Філіп атрымаў ступень магістра паліталогіі Стэнфардскага ўніверсітэта.

Мае кваліфікацыю лётчыка-знішчальніка (1982) і парашутыста-дэсантніка, у 2004 годзе атрымаў ліцэнзію пілота грамадзянскага верталёта. Генерал ВПС, сухапутных сіл і адмірал ВМС[6].

У 1993—2013 гадах меў тытул герцага Брабанцкага, спадчынніка стальца.

У 1994—2013 гадах быў сенатарам (па праве).

Remove ads

Сям’я і дзеці

4 снежня 1999 года Філіп ажаніўся з Мацільдай д’Удэкем д’Акоз, станам на 2024 год яны маюць чацвярых дзяцей:

  1. прынцэса Елізавета Тэрэза Марыя Алена (нар. 25 кастрычніка 2001 года);
  2. прынц Габрыэль Бадуэн Карл Марыя (нар. 20 жніўня 2003 года);
  3. прынц Эмануэль Леапольд Гіём Франсуа Марыя (нар. 4 кастрычніка 2005 года);
  4. прынцэса Элеанора Фабіёла Вікторыя Ганна Марыя (нар. 16 красавіка 2008 года).

Уключэнне імя Дзевы Марыі як аднаго з імёнаў прынцаў і прынцэс — традыцыя каталіцкіх манархаў. Хрысціянскія канатацыі нясе і склад «эль», які паўтараецца ў імёнах прынцаў.

Remove ads

Грамадская дзейнасць

У 1998 годзе заснаваў фонд свайго імя, які ставіць мэтай збліжэнне розных моўных грамад Бельгіі.

Ганаровы старшыня Бельгійскай службы міжнароднага гандлю.

У 2002 годзе стаў ганаровым доктарам Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта[7].

З 2004 года на працягу некалькіх гадоў быў ганаровым членам Рымскага клуба (міжнародная няўрадавая арганізацыя па вывучэнні глабальных праблем сучаснасці, у тым ліку звязаных з экалогіяй)[6].

Узнагароды

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads