Альберт II (кароль Бельгіі)
кароль Бельгіі (1993—2013) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альберт II (фр.: Albert Félix Humbert Théodore Christian Eugène Marie, нідэрл.: Albert Felix Humbert Theodoor Christiaan Eugène Marie; 6 чэрвеня 1934) — кароль бельгійцаў з 9 жніўня 1993 года па 21 ліпеня 2013 года. Малодшы сын Леапольда III і Астрыд Шведскай.
Remove ads
Біяграфія
Прынц Льежскі
Пасля вайны (да 1950 года) разам з бацькам знаходзіўся ў эміграцыі ў Швейцарыі, вучыўся ў прыватнай школе.
Скончыў ваенна-марское вучылішча ў Бругэ. Мае званне генерал-лейтэнанта і віцэ-адмірала ВМС Бельгіі. Таксама атрымаў эканамічную адукацыю, ён спецыяліст па партовай лагістыцы.
У 1954 годзе, атрымаў сваю першую афіцыйную пасаду: прэзідэнт Генеральнага фонду зберажэнняў і пенсіённага забеспячэння, дзе і прапрацаваў да 1991 года, калі ведамства было скасавана.
З 1958 года — прэзідэнт Бельгійскага таварыства Чырвонага Крыжа, прэзідэнт Алімпійскага камітэта і Міжфедэратыўнага камітэта Бельгіі, член Сената бельгійскага парламента.
З 1962 года — ганаровы прэзідэнт Бельгійскага бюро знешняга гандлю.
У 1958—1964 гадах быў членам Міжнароднага алімпійскага камітэта.
Кароль
Стаў каралём у 1993 годзе пасля сканання бяздзетнага старэйшага брата Бадуэна I.
21 ліпеня 2013 года адрокся ад пасаду на карысць свайго сына Філіпа[5].
Remove ads
Сям’я
2 ліпеня 1959 года ў Бруселі Альберт ажаніўся з Паолай Руфа дзі Калабрыа. У каралеўскай пары трое дзяцей: Філіп (нар. 15 красавіка 1960), Астрыд (нар. 5 чэрвеня 1962), Ларан (Лорэнс) (нар. 19 кастрычніка 1963).
Акрамя таго Альберт мае пазашлюбную дачку Дэльфіну Боэль. У кастрычнікУ 2020 года Боэль была афіцыйна прызнана прадстаўніцай каралеўскай сям’і Бельгіі — яна атрымала прозвішча Саксен-Кобург, якую маюць бельгійскія манархі, і тытул прынцэсы[6].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads