Енё Рэйтэ
венгерскі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Е́нё Рэ́йтэ (венг.: Jenő Rejtő; 29 сакавіка 1905, Будапешт, Аўстра-Венгрыя — 1 студзеня 1943, Еўдакава, СССР) — венгерскі журналіст і драматург, які памёр у працоўным лагеры падчас Другой сусветнай вайны. Нягледзячы на гумарыстычны характар яго твораў, яны не толькі добры чытаныя ў Венгрыі, але таксама высока цэняцца літаратуразнаўцамі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 29 сакавіка 1905 года ў Будапешце, які на той момант уваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі. Скончыў навучанне ў тэатральнай школе ў 1924 годзе, пасля чаго ён шмат падарожнічаў па ўсёй Еўропе[2]. Вярнуўшыся ў Венгрыю, ён зарабляў сабе на жыццё, як драматург, часта з вялікім поспехам.
Пазней ён пачаў пісаць прыгодніцкія раманы на аснове сваіх паездак і вопыту за мяжой[2]. Яго раманы хутка запрыкмецілі крытыкі дзякуючы непараўнальнаму і мудрагелістаму пачуццю гумару. Яго раманы, якія перакрыўлялі Французскі Замежны легіён, былі напісаны пад псеўданімам П. Ховард, мелі найбольшы поспех. Ён таксама напісаў вялікую колькасць кабарэ-камедый і рэдагаваў мясцовую газету «Надзькёрут», якая, аднак, была апублікавана толькі адзін раз. Найбольш цэняцца яго творы, якія аб’ядноўвалі ў сябе элементы дэтэктыўных раманаў і раманаў, заўсёды з унікальным пачуццём гумару. Ён таксама пісаў раманы ў традыцыях амерыканскіх вестэрнаў.
Пачынаючы з 1939 года, ён не мог публікаваць свае раманы пад сапраўдным імем з-за свайго яўрэйскага паходжання. У 1942 годзе, з’яўляючыся сур’ёзна хворым, Енё Рэйтэ быў абвінавачаны салашыстамі ў арганізацыі «падрыўной» дзейнасці і проста з бальнічнага ложку адпраўлены ў штрафную роту. Ён памёр праз тыф 1 студзеня 1943 года ў працоўным лагеры Еўдакава у Варонежскай вобласці, на акупаванай тэрыторыі Савецкага Саюза.
Памяць пра Рэйтэ ўсё яшчэ шануецца ў будапешцкім кафэ «Japán», дзе ён быў рэгулярным наведнікам.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads