Енісейскі заліў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Енісейскі заліў
Remove ads

Енісе́йскі заліў — заліў Карскага мора, паміж Гыданскім паўвостравам і мацерыковай Еўразіяй.

Хуткія факты Енісейскі заліў, Вышэйстаячая акваторыя ...

Даўжыня да мыса Сопачная Карга каля 225 км. Шырыня ля ўваходу каля 150 км. Глыбіня 6-20 м. У заліў упадае Енісей, ён з’яўляецца эстуарыем ракі. Узімку заліў пакрываецца нерухомым лёдам (прыпаем), у паўночнай частцы — плывучымі льдамі. Вызваляецца ад лёду на 3 летніх месяца. Прылівы паўсутачныя (вышынёй да 0,4 м). Рыбалоўства (нельма, омуль і інш.), паляванне на марскіх жывёл (цюлень, бялуха). Па Енісейскаму заліву праходзяць марскія шляхі да портаў ніжняга Енісея — Дудзінкі і Ігаркі. На ўсходнім беразе ля ўваходу ў заліў знаходзіцца порт Дзіксан, каля якога на аднайменным востраве Дзіксан знаходзіцца гідраметэаралагічная абсерваторыя.

Remove ads

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 147. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads