Дудзінка
горад у Краснаярскім краі Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дудзінка — горад у Краснаярскім краі Расіі, адміністрацыйны цэнтр Таймырскага Далгана-Ненецкага раёна (з 2007, раней — адміністрацыйны цэнтр суб’екта РФ Таймырская (Далгана-Ненецкая) аўтаномная акруга). Горад размешчаны за Паўночным палярным кругам, на правым беразе Енісея, за 2021 км на поўнач ад Краснаярска.
Дудзінка — марскі порт у нізоўях Енісея, найбуйнейшы ў Сібіры. Круглы год звязаны па Енісеі марскімі зносінамі з Архангельскам і Мурманскам, у перыяд летняй навігацыі — рачнымі зносінамі з Краснаярскам і Дыксанам. Самая паўночная ў свеце электрыфікаваная чыгунка і аўтамабільная шаша злучае Дудзінку з Нарыльскам (96 км) і аэрапортам Алыкель (40 км). Гарады Нарыльск і Дудзінка не маюць рэжымнага статусу, але іх наведванне замежнымі грамадзянамі (у тым ліку грамадзянамі Беларусі) з 25 лістапада 2001 магчыма толькі па дазволе ўладаў, да гэтага на працягу 10 гадоў (з 1991 года) уезд для замежнікаў быў свабодны.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads