Ефрасіння Савельеўна Зянькова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ефрасіння (Фруза) Савельеўна Зянькова, (22 снежня 1923, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — 19 красавіка 1984, Віцебск) — адна з кіраўніц камсамольска-маладзёжнага падполля ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1958).
Remove ads
Біяграфія
Да вайны працавала на віцебскай фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі».
Пасля акупацыі Віцебшчыны нямецка-фашысцкімі захопнікамі вярнулася ў родную вёску, наладзіла сувязь з партызанскім атрадам імя К. Я. Варашылава Сіроцінскай брыгады, выконвала яго заданні, вяла разведку. На пачатку 1942 года ўзначаліла Обальскае камсамольскае падполле. З верасня 1943 года ў партызанскай брыгадзе імя Леніна.
У 1944—1967 гадах на камсамольскай і адміністрацыйнай рабоце. Працавала ў ваенкамаце горада Віцебска.
Remove ads
Ушанаванне памяці
У гонар Ефрасінні Зяньковай названа вуліца у Віцебску.
Гл. таксама
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads