Музей Обальскага камсамольскага падполля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Музей Обальскага камсамольскага падполляmap
Remove ads

Музей Обальскага камсамольскага падполля — музей ў гарадскім пасёлку Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адкрыты 29 кастрычніка 1965 года як філіял Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з 1 красавіка 2000 года — філіял Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Хуткія факты Музей Обальскага камсамольскага падполля, Профіль ...

У музеі сабрана больш за 1000 экспанатаў як ваеннага, так і даваеннага часу. Сярод экспанатаў — дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы вядомых герояў-камсамольцаў, творы мастацтва і г.д.

Галоўную экспазіцыю музея ўтвараюць матэрыялы пра дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны Обальскай падпольнай камсамольскай арганізацыі «Юныя мсціўцы». У іншых экспазіцыях адлюстраваны ўдзел камсамола Беларусі ў грамадзянскай вайне і сацыялістычным будаўніцтве, подзвігі камсамольцаў і моладзі Беларусі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, на акупаванай тэрыторыі, удзел камсамола ў пасляваенным аднаўленні народнай гаспадаркі.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

  • Музей комсомольской славы // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Мн., 1985. — С. 516—517. (руск.)
  • Обальскі музей камсамольскай славы // Энцыклапедыя літ. і мастацтва Беларусі. — Мн., 1987. — Т. 4. — С. 11.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads