Еўдакія Арцёмаўна Кухарава
Герой Сацыялістычнай Працы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Еўдакія Арцёмаўна Кухарава (2 жніўня (15 жніўня) 1912 года, вёска Васілевічы, Васілевіцкая воласць, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, цяпер Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці, Беларусь — 17 ліпеня 1996) — работнік сельскай гаспадаркі, звеннявая калгаса імя Сталіна Васілевіцкага раёна Палескай вобласці Беларускай ССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1948).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў вёсцы Васілевічы ў сям’і селяніна. Беларуска.
Пасля заканчэння сельскай школы да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працавала ў паляводчай брыгадзе мясцовага калгаса.
Пасля вызвалення ў снежні 1943 года Васілевіцкага раёна Палескай вобласці ад акупацыі працягнула працаваць у родным калгасе, неўзабаве ўзначаліла паляводчае звяно па вырошчванню збожжавых культур.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 сакавіка 1948 года за атрыманне ў 1947 годзе высокага ўраджаю жыта звеннявая Еўдакія Арцёмаўна Кухарава ўдастоена звання Герой Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Член КПСС з 1951 года.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, абіралася дэпутатам XIX з’езда УКП(б)/КПСС (1952) і дэпутатам Палескага абласнога Савета дэпутатаў працоўных.
З 1957 года — загадчыца свінтаварнай фермай, у 1960—1965 гадах — рабочая саўгаса «Васілевічы» Рэчыцкага раёна.
Жыла ў горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Памерла 17 ліпеня 1996 года. Пахаваная на могілках горада Васілевічы.
Remove ads
Узнагароды
- Герой Сацыялістычнай Працы (1948)
- ордэн Леніна
- медалі.
Літаратура
- Кухарева Евдокия Артёмовна // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 352. — 737 с. — 50 000 экз.
Спасылкі
- Еўдакія Арцёмаўна Кухарава на сайце «Героі краіны»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads