Еўдакія з Сапегаў
(пам. 1676) манахіня, фундатарка базыльянскага манастыра ў гонар Святога Духа ў Мінску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Еўдакія (Еўдоксія) Сапега (у манастве Кацярына; не пазней за 1615—1676) — дачка літоўскага падканцлера Паўла Стэфана Сапегі і Альжбеты Вэселен , якая была дачкой венгерскага двараніна[2].
Remove ads
Біяграфія
Дакладнай даты нараджэння пакуль не вызначана, але з улікам таго, што Альжбета памерла у 1615[3], Еўдакія нарадзілася не пазней за гэту дату[2]. З гэтага ж вынікае, што Еўдакія страціла маці неўзабаве пасля нараджэння.
Паходзіць з Коданьскай лініі Сапег. З 1639 года — манахіня Базыльянскага ордзена.
У 1645 годзе фундавала жаночы базыльянскі манастыр у гонар Святога Духа ў Мінску. Еўдакія ахвяравала манастыру 9 тысяч злотых, а таксама яшчэ 10 тысяч злотых на утрыманне пры манастыры бедных асірацелых дзяўчынак[4].
У 1650 годзе стала абатысай (ігуменняй) вышэй згаданага базыльянскага манастыра.
Пасля смерці пахавана ў кляштары.
Remove ads
Лёс парэшткаў
Падчас аднаўлення царквы Святога Духа кляштару базыльянаў пры адкрыцці падмуркаў рэстаўратары таварыства «Мінская спадчына» разбурылі цалкам захаваныя ў лёхах царквы пахавальныя крыпты. Сярод спецыялістаў існуе меркаванне, што сярод парэшткаў людзей, на якія наткнуліся рэстаўратары, могуць быць і парэшткі Кацярыны Сапегі. Вернікі Грэка-каталіцкай царквы дамагаюцца, каб парэшткі былі вернутыя на ранейшае месца ў адноўленыя крыпты[5].
Remove ads
Зноскі
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 95. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Павел Стефан Сапега в дымке истории Архівавана 5 мая 2021. (руск.)
- Dom Sapieżyński: w 2-ch cz. / oprac. Eustachy Sapieha. – Warszawa : Wydawnictwo Naukowe PWN, 1995. – Cz. 1. – 804 s.
- БУДЫНАК МАНАСТЫРА БАЗЫЛЬЯНАК(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2022. Праверана 21 кастрычніка 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads