Павел Стэфан Сапега

(1565—1635) падканцлер літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Павел Стэфан Сапега
Remove ads

Павел Стэфан Сапега (1565 — 19 ліпеня 1635, Гальшаны) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі канюшы літоўскі (15931623), падканцлер літоўскі1623).

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Партрэт Паўла Сапегі з Кодзенскай галерэі

Сын Багдана Сапегі, брат Мікалая. Вучыўся ў Віленскай акадэміі.

У 1593, дзякуючы падтрымцы Льва Сапегі, атрымаў пасаду канюшага літоўскага. У 1600 здзейсніў паломніцтва ў Рым, дзе яго прыняў Папа Рымскі Клімент VIII.

Браў удзел у смаленскай кампаніі 1609—1611 гадоў. У час аблогі Смаленску страціў руку. За заслугі перад Айчынай атрымаў у 1611 Гомельскае староства.

14 сакавіка 1623 атрымаў пасаду падканцлера літоўскага. Быў прыхільнікам зніжэння вартасці талераў і дукатаў у мэтах спынення іх вывазу за мяжу.

Thumb
Фрагмент надмагілля Паўла Сапегі і трох яго жонак з францысканскага касцёла ў Гальшанах. МСБК

Знаходзіўся пры двары Жыгімонта Вазы няпэрэдадні ягонай смерці, браў удзел у таемных нарадах Сената пад кіраўніцтвам прымаса Яна Вэнжыка (25 мая 1632), а таксама ў каранаванні Уладзіслава Вазы ў лютым 1633.

Remove ads

Сям’я

Thumb
Надмагілле Паўла Сапегі і трох яго жонак у францысканскім касцёле. 1897

Быў жанаты чатыры разы. Упершыню ажаніўся з Рэгінай Дыбоўскай (шлюб у 1599), другі раз — з Альжбетай Веселен (у 1602), з якой меў дачок Ганну Кацярыну, Тэафілію і Крысціну. Дзве з іх сталі манахінямі: Еўдакія (Кацярына) базыльянскага ордэна і Тэафіла капуцынскага ордэна, а Крысціна выйшла замуж за падстолія літоўскага Яна Гераніма Хадкевіча  (польск.)[6], але памёрла маладой, не пакінуўшы нашчадства[7].

Трэці раз пабраўся шлюбам з Кацярынай Гаслаўскай (у 1618), чацверты — з Соф’яй Даніловіч (у 1630). Пахавалі П. С. Сапегу ў касцёле францысканцаў у Гальшанах, дзе раней вырабілі мармуровае надмагілле для яго і трох жонак[8]

Remove ads

Зноскі

1. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 90. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

2. Paweł Stefan Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

3. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 164.

4. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 202. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8

5. Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. ЯнушкевічМн.: 2014. — С. 90. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1

6. Mirosław Nagielski "Paweł Stefan Sapieha hasło [w] w PSB tom XXXV wyd. 1994 str. 138
7. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 178.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads