Еўжэніу Дога
малдаўскі савецкі кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Еўжэніу Дога (таксама: Яўген Дзмітрыевіч Дога; рум.: Eugen Doga; 1 сакавіка 1937, Мокра[d], Малдаўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка[d][1] — 3 чэрвеня 2025[2], Кішынёў[2]) — савецкі, малдаўскі і расійскі кампазітар, педагог і грамадскі дзеяч. Народны артыст Малдовы (1982), народны артыст СССР (1987).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 1 сакавіка 1937 года ў с. Мокра Рыбацкага раёна.
Скончыў Кішынёўскую кансерваторыю па класах віяланчэлі (1960) і кампазіцыі (1965). У 1957—62 артыст аркестра Малдаўскага радыё і тэлебачання. У 1963—67 выкладаў у Кішынёўскім музычным вучылішчы.
Акрамя кампазітарскай творчасці займаўся канцэртнай і грамадскай дзейнасцю.
22 кастрычніка 1998 года атрымаў грамадзянства Расійскай Федэрацыі. Жыў з сям’ёй у Маскве ў раёне Крылацкае і Кішынёве.
Памёр 3 чэрвеня 2025 года[4].
Remove ads
Творчасць
Яго творчасць, пераважна песенная, цесна звязана з малдаўскім музычным фальклорам. Сярод твораў: балет «Лучафэрул» (1983); кантаты, сімфоніі, уверцюры, струнныя квартэты, 9 хароў на вершы Я. Гукава, рамансы, песні, музыка да спектакляў драматычнага тэатра, тэле- і кінафільмаў (больш за 100), у т.л. «Паўтары» (1972), «Табар адыходзіць у неба» (1976), «Мой ласкавы і пяшчотны звер» (1978). «Марыя, Мірабеля» (1982).
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Дзяржаўная прэмія Малдовы (1980),
- прэмія Румыніі (1982),
- Народны артыст Малдовы (1982),
- Дзяржаўная прэмія СССР (1984),
- Народны артыст СССР (1987).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads