Ефрасіння Пскоўская
друцкая княжна, пскоўская княгіня, праваслаўная святая From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Еўпраксія Пскоўская, хроснае імя Еўфрасіння (меркавана 1170-я да 1181 — 8 мая 1243, Одэмпэ) — княгіня пскоўская (не раней за 1201), ігумення пскоўскага Спаса-Прадцечанскага манастыра, святая праваслаўнай царквы — святая дабраверная княгіня пскоўская.
Remove ads
Біяграфія
У агіяграфічнай літаратуры называецца дачкой князя Рагвалода-Васіля. Адпаведна, мусіла б быць праз маці ўнучкай вялікага князя кіеўскага Ізяслава Мсціславіча, а па бацьку сястрой князя Глеба Рагвалодавіча, згаданага ў друцкіх падзеях 1180 года. Паводле агіяграфічнага падання, выхоўвалася ў полацкім Спаскім манастыры.
У такім разе, прыкладна ў 30-гадовым узросце выйшла замуж за пскоўскага князя Яраслава Уладзіміравіча. Выказвалі думку, што гэта быў другі шлюб Еўпраксіі. Аднак, як паказаў Фёдар Успенскі, у традыцыі Рурыкавічаў, жанчыны роду пасля першага шлюбу з Рурыкавічам не маглі браць другі шлюб за Рурыкавіча, а з баярамі браць шлюб наогул не маглі[1].
Паводле агіяграфічнага падання, аплаціла пабудову Прадцечанскай царквы ў Пскове. Пазней, кінутая мужам у час нападу Батыя, заснавала на свае сродкі манастыр Іаана Хрысціцеля пры Прадцечанскай царкве. Прыняўшы там манаскі пострыг пад імем Еўпраксіі, стала ігуменняй. На перамовах пра свой пасаг з былым мужам у Одэмпэ была забіта пасынкам князя Яраслава. Цела перавезлі ў Пскоў і пахавалі ў агароджы Спаса-Прадцечанскага манастыра.
Традыцыя мясцовага шанавання Еўпраксіі вядзецца ад прызнання наўгародскім епіскапам яўлення цудатворнасці іконы над труной Еўпраксіі. Аднак, шанаванне заставалася мясцовым яшчэ і ў канцы XVI ст. (1581).
Remove ads
Зноскі
- Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Знатная вдова в средневековой Скандинавии и на Руси: Матримониальные стратеги и легенды власти // Славяне и их соседи. XXV конференция памяти В. Д. Королюка: Предания и мифы о происхождении власти эпохи Средневековья и раннего Нового времени. Материалы конференции. — М., 2010. — С. 78-82
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads