Рапухі-павітухі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рапухі-павітухі
Remove ads

Павіту́хі, рапухі-павітухі[1] (Alytes) — род бясхвостых земнаводных з сямейства круглаязычных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня да 5 см. Скура бародаўчатая, папяліста-шэрая.

Распаўсюджанне

Прадстаўнікі роду пашыраны ў Сярэдняй Еўропе, на Пірэнейскім паўвостраве і ў паўночна-заходняй частцы Афрыкі. Жывуць на ўзгорыстых і гарыстых мясцовасцях.

Асаблівасці біялогіі

Актыўныя ўночы. Пракопваюць доўгія хады ў глебе. Кормяцца беспазваночнымі.

Размнажэнне ў сакавіку-красавіку, звычайна ў 50-100 метрах ад бліжэйшай вады. Ікра запакаваная ў доўгія, да метра і больш, слізістыя шнуры (у кожным да 75 яец), якія самец намотвае на свае сцёгны (адсюль назва рода) і ахоўвае да таго часу, пакуль ікрынкі не паспеюць. Пасля гэтага, пасеўшы на дробным месцы, ён чакае, пакуль апалонікі не разарвуць абалонкі ікрынак і не сплывуць. Іх нянька, сарваўшы аб багавінне шалупіну ад яек, вяртаецца на бераг[2].

Спіс відаў

  • Alytes cisternasii Boscá, 1879 Павітуха іберыйская
  • Alytes dickhilleni
  • Alytes maurus
  • Alytes muletensis
  • Alytes obstetricans Laurenti, 1768 Павітуха звычайная

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). С. 470
  2. Акимушкин И. И.  (руск.). Жерлянки, жабы-повитухи и чесночницы // Мир животных: Птицы. Рыбы, земноводные и пресмыкающиеся. — 3-е изд. М.: Мысль, 1995. — С. 385—386. 25 000 экз. ISBN 5-244-00803-X.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads