Жазеф Мары Жакар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жазеф Мары Жакар (таксама Жакард; фр. Joseph Marie Jacquard; 7 ліпеня 1752, Ліён — 7 жніўня 1834, Улен, Рона) — французскі вынаходнік ткацкага стану для ўзорыстага палатна (машына Жакарда).
Сын ткача, ён паступіў у вучэнне да пераплётчыка, потым стаў словаліцейшчакам і нарэшце ткачом. Першую спробу стварыць аўтаматычны ткацкі табар ён зрабіў у 1790, потым вынайшаў машыну для вязання сетак і павёз яе ў 1804 у Парыж, дзе мадэлі Вакансона навялі яго на канчатковую канструкцыю стану, цалкам завершанага толькі ў 1808. Напалеон I ўзнагародзіў Жакара пенсіяй ў 3000 франкаў і правам спагнання прэміі ў 50 франкаў з кожнага дзеючага ў Францыі стана яго канструкцыі. У 1840 Жакару збудавалі помнік у Ліёне.
Remove ads
Зноскі
- Joseph Marie Jacquard // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Joseph-Marie Jacquard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Жаккар Жозеф Мари // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Joseph-Marie Jacquard // Brockhaus Enzyklopädie
- RKDartists Праверана 25 чэрвеня 2020.
Remove ads
Літаратура
Гл. таксама
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads