Жазэ I
кароль Партугаліі (1750—1777) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жазэ́ I (парт.: D. José I, o Reformador; 6 чэрвеня 1714, палац Рыбейра, Лісабон, Партугалія — 24 лютага 1777, палац Сінтра, Сінтра, Партугалія) — кароль Партугаліі і Альгарвы з 31 ліпеня 1750, сын Жуана (Іаана) V.
Пасля смерці бацькі ўступіў на прастол у 1750. Усе справы кіравання дзяржавай падаў маркізу дэ Памбалу, сам жа аддаўся задавальненням. Пры ім адбылося разбуральнае Лісабонскае землетрасенне 1755 года. Замах на жыццё караля, які меў месца ў 1758 (гл. Авейру), паслужыла нагодай да выгнання з Партугаліі езуітаў. Памёр пасля працяглай хваробы, падчас якой рэгенцтва належала яго жонцы Марыяне Вікторыі, дачцэ іспанскага караля Філіпа V. Жазэ атрымлівала ў спадчыну яго старэйшая дачка Марыя I.
Remove ads
Сям'я
У 1732 годзе Жазэ жаніўся на Марыяне Вікторыі, дачцэ іспанскага караля Філіпа V. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся чатыры дочкі:
Шлюбы дочак
Не маючы спадчыннікаў мужчынскага полу, кароль Жазэ ў 1760 годзе выдаў сваю старэйшую дачку Марыю I за свайго роднага брата, Педру. У 1777 годзе малодшая дачка — Марыя Францыска Бенедыкта — выйшла замуж за свайго роднага пляменніка — старэйшага сына Марыі I — Жазэ. Дзве іншыя дочкі засталіся незамужнімі.
Зноскі
- Joseph king of Portugal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Lundy D. R. Jose I de Bragança, Rei de Portugal // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads