Жалобныя какаду
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жалобныя какаду, альбо Чорныя какаду, альбо Крумкачовыя какаду (Calyptorhynchus) — род птушак сямейства какаду.
Remove ads
Знешні выгляд
Даволі буйных памераў птушка, прыкладна з шэрую варону. У гэтых папугаяў вельмі доўгія і вострыя крылы, ногі вельмі моцныя, хвост шырокі і доўгі. Дзюба вялікая і моцна скрыўленая. Апярэнне мяккае, на патыліцы маецца хахалок з доўгіх пёраў.
Распаўсюджанне
Лад жыцця
Засяляюць густыя трапічныя лясы. Спрытна, але павольна лазаюць па дрэвах, на зямлі вельмі непаваротлівыя і няўклюдныя.
Размнажэнне
Гняздуюцца ў дуплах дрэў, засцілаюць дно трэскамі.
Утрыманне ў няволі
У хатнім утрыманні сустракаюцца рэдка. Здольнасць да навучання «гутарковай мовы» развіваецца слаба. Утрымліваюць іх у асноўным за прыгожую афарбоўку апярэння.
Класіфікацыя
Род уключае ў сябе 5 відаў. Некаторыя сістэматыкі падзяляюць род на 2 падроды Жалобныя какаду чырвонахвостыя (Calyptorhynchus) і Жалобныя какаду жаўтахвостыя (Zanda).
- Calyptorhynchus banksii Latham, 1790 — Жалобны какаду Бэнкса
- Calyptorhynchus (Zanda) baudinii Lear, 1832 — Белавухі жалобны какаду
- Calyptorhynchus (Zanda) funereus Shaw, 1794 — Жаўтавухі жалобны какаду
- Calyptorhynchus lathami Temminck, 1807 — Бурагаловы жалобны какаду
- Calyptorhynchus (Zanda)latirostris Carnaby, 1948 — Белахвосты жалобны какаду
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads