Какаду

From Wikipedia, the free encyclopedia

Какаду
Remove ads

Какаду́ (Cacatuidae) — сямейства (ці падсямейства) папугаяў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела 60-95 см. Характэрная адзнака — чуб на галаве. Апярэнне пераважна белае ці чорнае.

Добра імітуюць розныя гукі, у тым ліку голас чалавека.

Распаўсюджанне

Пашыраны ў Аўстраліі, Інданезіі, на Новай Гвінеі і Філіпінскіх астравах. Жывуць чародамі ў лясах і лесастэпах.

Спосаб жыцця

У негнездавы перыяд трымаюцца чародамі. Кормяцца фруктамі, арэхамі, костачкамі і пладамі, зрэдку насякомымі. Некаторыя віды шкодзяць пасевам. Працягласць жыцця 60—80 год.

Некаторыя падвіды занесеныя ў «Міжнародную Чырвоную кнігу».

Размнажэнне

Гнёзды ладзяць у дуплах дрэў альбо расколінах скал, заўсёды на вялікай вышыні ад зямлі. У кладцы буйных відаў 2—3 яйкі, у дробных 5—6.

Thumb
Філагенетыка сямейства Какаду (Brown & Toft, 1999)

Класіфікацыя

Падсямейства Чорнадзюбыя какаду Microglossinae

Падсямейства Чорныя какаду Calyptorhynchinae

Падсямейства Белыя какаду Cacatuinae

Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads