Жамойцкае ваяводства
ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў 1793—1795 гадах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жамойцкае ваяводства (лац.: Palatinatus Samogitiae, польск.: Województwo żmudzkie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчы Паспалітай, якая існавала ў 1793—1795 гг. Сталіца — Расіены.
Жамойцкае ваяводства было ўтворана ў адпаведнасці з рашэннем Гарадзенскага сойма 23 лістапада 1793 г. Поўнасцю завяршыць працэс арганізацыйна-прававога афармлення новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі так і не ўдалося з-за пачатку паўстання пад кіраўніцтвам Тадэуша Касцюшкі і апошняга падзелу Рэчы Паспалітай.
Ваяводства павінна было мець сем прадстаўнікоў у сойме — двух сенатараў (ваявода і кашталян) і шэсць паслоў (дэпутатаў), якія выбіраліся б на кадэнцыю ў чатыры гады па два прадстаўніка ад кожнай з трох зямель ваяводства — расіенскай, шавельскай і цельшайскай.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads