Цельшы
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Це́льшы[2], часам Тэ́льшы[3], таксама Цяльшэ́й (літ.: Telšiai, жам. Telšē) — горад на паўночным захадзе Літвы, на беразе возера Масціс. Адміністрацыйны цэнтр Цельшыўскага павета. Праз горад ідзе чыгунка Шаўлі — Крэтынга. Горад лічыцца гістарычнай сталіцай Жамойці.
Remove ads
Гісторыя
Першыя згадкі аб паселішчы датуюцца 1398 годам. Цельшы былі сталіцай аднаго з жмудскіх князёў. Першы касцёл у Цельшах (ст.-бел. Тельши[4]) быў пабудаваны ў 1612 годзе каралём Жыгімонтам Вазам. А ў 1626 годзе Павел Сапега заснаваў тут кляштар бернардзінцаў, які быў закрыты расійскімі ўладам толькі ў 1832 годзе. У 1791 годзе горад атрымаў гарадскія правы і герб ад караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года горад трапіў у склад Расійскай імперыі. Пад час паўстання 1830 года горад быў адным з цэнтраў дзейнасці паўстанцаў.
З 1918 года ў складзе Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. З 1990 года ў адноўленай незалежнай Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
- Антоні Францішак Аўдзевіч (1834—1895) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп віленскі.
- Раландас Паксас (нар. 1956) — літоўскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі ў 2003—2004 гадах
- Вільфрыд Войніч (1865—1930) — дзеяч народніцкага і польскага сацыялістычнага руху, бібліяфіл і антыквар, першаадкрывальнік знакамітага «Рукапісу Войніча».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads