Жамчужны
аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жамчу́жны[3] (трансліт.: Žamčužny, руск.: Жемчужный) — аграгарадок[4] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 12 км на захад ад Баранавічаў, на аўтадарозе Новая Мыш — Ваўкавыск. Насельніцтва 3485 жыхароў, 1081 гаспадарка (2005).
Remove ads
Гісторыя
Узнік на тэрыторыі Навамышскага сельсавета як жылая зона двух буйнейшых у рэспубліцы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў — птушкафабрыкі «Дружба» і свінагадоўчага комплексу «Усходняе». Забудоўваецца паводле генплана 1979 года (БелНДІдзіпрасельбуд, карэкціроўка 1982 года) і праекта забудовы жылой зоны комплексу «Усходняе» (1980, «Белкалгаспраект»). 28 студзеня 1983 года пасёлку бройлернай птушкафабрыкі «Дружба» і міжкалгаснага прадпрыемства па вытворчасці свініны «Усходняе» прысвоена назва Жамчужны[5]. З 18 сакавіка 1985 года цэнтр новаўтворанага Жамчужненскага сельсавета[6].
Remove ads
Забудова
Пасёлак вызначаецца кампактнасцю забудовы, высокім узроўнем добраўпарадкаванасці (азеляненне, ізаляванасць жылой зоны ад гаспадарчай, забяспечанасць усімі відамі інжынернага абсталявання). Адна з асноўных кампазіцыйных восей — праспект Будаўнікоў — перасякае пасёлак з поўначы на поўдзень. На захад ад яго ідуць шэсць вуліц (Грыцаўца і інш.).
Жылая зона складаецца з раёна малапавярховай секцыйнай (3—4-павярховыя шматкватэрныя дамы) і сядзібнай забудовы (двухпавярховыя 1—2-кватэрныя жылыя дамы з керамзіта-бетонных панэляў, дамы з маналітнага керамзітабетону, мансардавыя аднакватэрныя дамы драўляна-панэльнай канструкцыі, тры тыпы дамоў з цэглы). У раёне 3—4-павярховай забудовы, пры ўездзе ў пасёлак, фармуецца грамадскі цэнтр. Удалае спалучэнне кантрастных колераў у афарбоўцы дамоў (чырвоны і белы дамоў з цэглы, зялёны і тэракотавы — панэльных, жоўты і чорны — драўляных) стварае выразны сілуэт забудовы. Шырока выкарыстоўваюцца тэрасы, веранды, лоджыі, малыя формы дойлідства, групы дэкаратыўных дрэваў. У будаўніцтвеве ўжываюцца прагрэсіўныя індустрыяльна-паточныя метады.
Акрамя зборных жылых дамоў, у зоне сядзібнай забудовы ўпершыню ў рэспубліцы выкарыстаныя зборныя гаспадарчыя пабудовы, якія разам з гаспадарчымі праездамі вылучаныя ў асобныя комплексы, размешчаныя непадалёку ад кожнага дому. Вуліцы з бульварамі і малымі формамі дойлідства з’яўляюцца адначасова і зонамі адпачынку, кожная з іх адметная сваім аб’ёмна-прасторавым і каляровым вырашэннем. Вытворчая зона размешчаная на паўночны захад і захад ад пасёлку.
Зона адпачынку — сквер са стадыёнам і спартыўнымі пляцоўкамі побач з грамадскім цэнтрам, сквер з малымі формамі дойлідства, які прымыкае да ляснога масіву.
Remove ads
Інфраструктура
Працуюць сядзіба выканкама сельсавета, аддзяленне сувязі, Дом культуры (мясцоваму ансамблю песні і танца ў 1986 годзе прысвоена ганаровая назва народнага), сярэдняя школа (у 1972 годзе адкрыты краязнаўчы музей).
Насельніцтва
- XX стагоддзе:
- 1998 год — 3380 жыхароў.
- XXI стагоддзе:
- 2005 год — 1081 гаспадарка, 3485 жыхароў.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 28 студзеня 1983 г. № 2681—X Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Навамышскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 4 (1738).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
