Царква Трох Свяціцеляў (Магілёў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Трох Свяціцеляў (Магілёў)map
Remove ads

Кафедральны сабор Трох Свяціцеляў — галоўны праваслаўны храм горада Магілёва, помнік архітэктуры пачатку XX ст.

Хуткія факты Кафедральны сабор Трох Свяціцеляў, Краіна ...

У Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь імя царквы пададзена з граматычнай памылкай як Трох Свяціцелей.

Адметная асаблівасць храма — магчымасць увайсці ў яго з трох бакоў. Храм названы ў гонар трох святых — Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова, Іаана Залатавуста.

Remove ads

Гісторыя

Закладка першага каменя Храма адбылася ў 1903 годзе. Узвядзенне Храма працягвалася 11 гадоў і праходзіла пад наглядам губернскага архітэктара П. Кальніна. У 1914 годзе будаўніцтва было скончана. Храм пабудаваны ў форме крыжа і завершаны сям'ю купаламі.

Падчас 1-й сусветнай воіны і знаходжання ў Магілёве Стаўкі храм часта наведваў апошні расійскі імператар Мікалай II.

У час нацысцкай акупацыі, з кастрычніка 1941 года настаяцелем царквы быў Канстанцін Радзівіновіч.

У 1961 годзе, падчас ганенняў, былі знесены званіца, купалы, крыжы, а саму царкву закрылі. У будынку адкрылі клуб завода «Строммашына», які дзейнічаў да 1989 года. У 1989 годзе храм вернуты вернікам.[1]

Thumb
Інтэр'ер сабора

Таксама з 1989 года па блаславенні Архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Максіма (Крохі) пры храме было заснавана сястрынства Міласэрнасці Святых Жонак Міраносіц.

Сёння храм з'яўляецца цэнтрам праваслаўнага жыцця ў Магілёве.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads