Шалфей лугавы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шалфей лугавы
Remove ads

Шалфе́й лугавы[1][2], Жаўрэц[3][2] (Salvia pratensis) — кветкавая травяністая расліна роду Шалфей (Salvia) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15—80 см з 1 або 2—3 прамастойнымі ці ўзыходнымі, густаапушанымі сцёбламі. Ніжняе лісце на доўгіх чаранках, прадаўгавата-яйкападобнае з сэрцападобнай асновай, гародчата-пілаватае па краях, сабранае ў прыкаранёвую разетку або ў пучкі на ўкарочаных бясплодных парастках. Сцябловае лісце (2—3 пары) ніжняе падобна на прыкаранёвае, верхняе — дробнае, сядзячае, прадаўгавата-ланцэтнае. Кветкі (4—8) у кальчаках. Чашачка званочкавая. Вяночак даўжынёй 17—25 мм, фіялетава-сіні, часам ружовы або белы, звонку валасісты, двухгубы. Плод — шырокаяйкападобны арэшак.

Remove ads

Пашырэнне

Панеўрапейскі лесастэпавы рэліктавы від. Пашырэнне: Сярэдняя, Усходняя і Атлантычная Еўропа, Скандынавія, Заходняе Міжземнамор’е; у Беларусі знаходзіцца на паўночнай мяжы арэала. Месцы росту: шыракаліста-сасновыя лясы, зараснікі дубняку з арэшнікам па берагавых схілах рэк, сухія саснякі, адхоны чыгункі.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені—жніўні. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні. Размнажэнне насеннае.

Класіфікацыя

Таксанамія

Від Шалфей лугавы уваходзіць у род Шалфей (Salvia) падсямейства Nepetoideae сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).

  яшчэ 21 семейство (па Сістэме APG II)   яшчэ 110—130 родаў  
         
  парадак Ясноткакветныя     падсямейства Nepetoideae     вид Шалфей лугавы
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Ясноткавыя     род Шалфей    
             
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 падсямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 700 — 900 відаў
     
Remove ads

Выкарыстанне

Меданосная, лекавая, дубільная і дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 117. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
  3. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads