Жаўтушнік лакфіёлавы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жаўтушнік лакфіёлавы
Remove ads

Жаўту́шнік лакфіёлавы[1], жаўтушка[1] (Erysimum cheiranthoides) — від кветкавых раслін з роду Жаўтушнік (Erysimum) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая Травяністая расліна вышынёй да 100 см з прамастойным, баразнаватым, апушаным сцяблом. Лісце чаргаванае, суцэльнае, злёгку зубчастае па краі. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі з чатырма пялёсткамі, ярка-жоўтага колеру, у гронках. Плод — чатырохгранны стручок даўжынёй 2—4 см, накіраваны коса ўверх.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Від распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі. Натуралізаваўся ў Японіі, Новай Зеландыі, Паўночнай Амерыцы і Аргенціне[2].

Расце на лугах, узлесках, па берагах вадаёмаў, у парках і садах, каля дарог, на травяністых схілах, пустках і аблогах. Цвіце ў маікастрычніку. Святлолюбівая расліна, добра пераносячая цень, ксерафіт, мезавфіт, мезатроф і эўтроф[3].

Выкарыстанне

У насенні расліны маецца да 48 % тлустага алею[1]. Лекавая расліна.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  2. Желтушник левкойный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads