Жоўцевыя пігменты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жо́ўцевыя пігменты, таксама біліны — азоцістыя прадукты распаду гемаглабіну і іншых гемазмяшчальных рэчываў, якія ўваходзць у склад жоўці і надаюць ёй характэрную афарбоўку.

Па хімічнай будове — лінейныя гетэрапірольныя злучэнні з рознай колькасцю і лакалізацыяй падвойных сувязей і замяшчальнікаў. У чалавека і жывёл утвараюцца пераважна ў печані, выдзляюцца ў выглядзе білірубіну і білівердзіну, выводзяцца з арганізма з калам і мачой.

Пры некаторых відах паталогіі (гепатыт, гемалітычная хвароба нованароджаных і інш.) назапашваюцца ў асобных тканках і органах, служаць іх дыягнастычнай прыкметай.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads