Жуль Шэрэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жуль Шэрэ (франц. Jules Chéret; 31 мая 1836, Парыж — 23 верасня 1932, Ніца) — французскі графік, адзін з заснавальнікаў сучаснага плаката.
Пасля заканчэння свайго вучнёўства Шэрэ ў 1854 годзе з’яжджае ў Лондан, дзе робіць эскізы для кампаніі па вытворчасці фурнітуры, але, расчараваны, неўзабаве вяртаецца ў Парыж.
У 1866 годзе мастак вяртаецца ў Парыж, дзе адкрывае майстэрню друку і графікі. Закупіўшы ў Англіі машыннае абсталяванне для друку буйнафарматных плакатаў і афіш, Ж.Шэрэ ў той жа час спрасціў тэхналагічны працэс каляровай літаграфіі, дамогшыся магчымасці рабіць адбіткі дзвюма рознымі фарбамі з аднаго «каменя». Акрамя гэтага, Шэрэ стварыў новы мастацкі стыль плакатнай выявы, папярэднік мастацтва мадэрн. На аснове закладзенай Шэрэ распрацоўкі майстэрства плаката асвоілі і развілі такія мастакі, як Тулуз-Латрэк, Т.-А.Стэйнлен, Эжэн Грасэ, Альбер Гіём.
Пасля шумнага поспеху сваіх прац Шэрэ спыняе непасрэднае кіраўніцтва друкаванай майстэрні, пакінуўшы за сабой толькі мастацкае кіраўніцтва. У перыяд з 1896 па 1900 г. ён выдае калекцыю лепшых плакатаў парыжскіх мастакоў у зменшаным фармаце. Гэтая серыя таксама мела вялікі поспех і выклікала мноства перайманняў. Мастак удзельнічаў у Сусветных выставах 1878 і 1889 гадоў, на якіх яго работы заваявалі залаты і сярэбраны медалі адпаведна. У 1890, 1900, 1910 і ў 1926 гадах Шэрэ быў узнагароджаны рознымі ступенямі Ордэна Ганаровага легіёна. Шэре быў сябруе са шматлікімі выбітнымі французскімі мастакамі. Сярод іх — Клод Манэ, Эдгар Дэга, Жорж Сёра, Агюст Радэн, Тэафіль Стэйнлен, Тулуз-Латрэк, Жак Віён.
Remove ads
Зноскі
- Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 11 лютага 2018.
- Jules Chéret // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Jules Chéret
- (unspecified title) Праверана 11 лютага 2018.
- Dictionnaire des imprimeurs-lithographes du XIXe siècle
- Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads