Жулі Дэльпі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жулі Дэльпі (фр.: Julie Delpy; нар. 21 снежня 1969, Парыж) — франка-амерыканская актрыса і кінарэжысёр.
Жулі Дэльпі нарадзілася ў Парыжы ў сям’і акцёраў Мары Піле і Альбера Дэльпі. Вучылася рэжысуры ў Нью-Ёрку. Дэбютавала на сцэне ва ўзросце пяці гадоў. Першую невялікую кінаролю Дэльпі сыграла ў фільме Жан-Люк Гадара 1985 года «Дэтэктыў». Першую галоўную ролю атрымала ў фільме Бертрана Тавернье «Запал Беатрыс». Міжнароднага прызнання Дэльпі дамаглася ў 1990 годзе дзякуючы галоўнай ролі ў нашумелым фільме Агнешкі Холанд «Еўропа Еўропа» (1990). На хвалі гэтага поспеху пачаўся ўзлёт акцёрскай кар’еры Дэльпі, і ў наступныя гады яна знялася ў фільмах такіх вядомых рэжысёраў, як Фолькер Шлёндарф («Падарожнік», 1991) і Кшыштаф Кеслёўскі («Тры колеры: Белы», 1994).
Падвойны поспех на Берлінале Жулі Дэльпі і яе партнёру па фільме «Перад світанкам» (1995) і яго працягу «Перад заходам» (2004) амерыканскаму акцёру Ітану Хоўку забяспечыў рэжысёр Рычард Лінклейтэр. Дэльпі сама дэбютавала ў якасці рэжысёра ў фільме 2007 года «2 дні ў Парыжы».
У 2003 годзе выйшаў дыск Жулі Дэльпі з песнямі яе ўласнага сачынення на французскай мове, дзе яна сама акампануе сабе на гітары.
У наш час пражывае ў Лос-Анджэлесе. Зняла па ўласным сцэнарыі фільм пра крывавую графіню Эржэбет Батары «Графіня». У 2011 годзе выйшаў фільм «Канікулы на моры», зняты Дэльпі.
Remove ads
Абраная фільмаграфія
- 1986 — Благая кроў / Mauvais Sang — Ліз
- 1987 — Кароль Лір / King Lear — Вірджынія
- 1990 — Еўропа Еўропа / Europa Europa — Leni
- 1991 — Падарожнік / Homo Faber — Сабет
- 1993 — Тры мушкецёры / The Three Musketeers — Канстанцыя
- 1994 — Тры колеры: Белы / Trois Couleurs: Blank — Дамінік
- 1994 — Забіць Зоі / Killing Zoe — Зоі
- 1995 — Перад світанкам / Before Sunrise — Селін
- 1997 — Тысяча цудаў Сусвету — Іў Пурпур
- 1997 — Амерыканскі пярэварацень у Парыжы / An American Werewolf in Paris — Сарафін
- 1998 — Асалода / The Threat
- 1998 — Лос-Анджэлес без карты / L.A. without a map — Джулі
- 1998 — Злачынства і пакаранне / Crime and Punishment — Соня Мармеладава
- 1999 — Непапраўныя / But I’m a Cheerleader
- 2001 — Абуджэнне жыцця / Waking Life
- 2002 — Віла руж / Villa des Roses — Луіза
- 2004 — Перад заходам / Before Sunset — Селін
- 2005 — Зламаныя кветкі / Broken Flowers — Шэры
- 2005 — Містыфікацыя / The Hoax
- 2007 — Паветра, якім я дыхаю / The Air I Breathe
- 2007 — 2 дні ў Парыжы — рэжысёр, аўтар сцэнарыя, кампазітар; роля Мэрыён / Marion
- 2009 — Графіня — рэжысёр, аўтар сцэнарыя, галоўная роля — Эржэбет Батары / Elizabeth Báthory
- 2011 — Канікулы на моры — рэжысёр, аўтар сцэнарыя, галоўная роля
- 2013 — Перад поўначчу / Before Midnight
Remove ads
Зноскі
- Julie Delpy // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Julie Delpy // Brockhaus Enzyklopädie
- Les gens du cinéma Праверана 2 лютага 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads