Еўропа Еўропа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Еўропа Еўропа» (польск.: Europa Europa) — мастацкі фільм 1990 года рэжысёркі Агнешкі Холанд. Сумесная вытворчасць Германіі, Францыі, Польшчы[7].

Хуткія факты Еўропа Еўропа, Жанры ...
Remove ads

Сюжэт

Фільм расказвае пра лёс маленькага яўрэйскага хлопчыка, які змагаецца за выжыванне пад час Другой сусветнай вайны. Пасля гібелі яго сястры сям’я імігрыруе ў Польшчу, каб выратавацца ад жахаў Халакосту. Аднак хутка ваенныя дзеянні разгортваюцца і на тэрыторыі Польшчы. Бацькі Саламона, спрабуючы выратаваць сына, адпраўляюць яго ў Савецкі Саюз, дзе ён трапляе ў дзіцячы дом. Калі туды прыходзяць нямецкія салдаты, хлопчык, які выдатна размаўляў па-нямецку, выдае сябе за іншага, сцвярджаючы, што ягоныя бацькі сталі ахвярамі камуністычнага рэжыму. Яго, у адрозненне ад іншых яўрэйскіх дзяцей, пакідаюць у жывых, і яму даводзіцца супрацоўнічаць з акупантамі, выступаючы ў якасці перакладчыка на допытах.

Remove ads

Саўндтрэк

Музычнае суправаджэнне да фільма «Еўропа Еўропа» напісаў польскі кампазітар Збігнеў Прайснер.

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database», фільм быў адзначаны 8 кінаўзнагародамі і яшчэ 8 намінацыямі[8]. Сярод найбольш значных узнагарод — «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads