Жыбартоўшчына

колішні маёнтак Дамейкаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Жыбартоўшчынаmap
Remove ads

Жыбартоўшчына — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры каля горада Дзятлава Дзятлаўскага раёна. Памылкова адносіцца да вёскі Жыбарты.

Хуткія факты Жыбартоўшчына, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Малюнак Жыбартоўшчыны, выкананы Ганнай Дамейка. 1908
Thumb
Сядзібны дом у пачатку XX стагоддзя

Сфарміравана ў XIX ст. на тэрасе ручая, прытока Нёмана. Памятны камень у падмурку сядзібнага дома, пабудаванага ў стылі класіцызму, датуе час яго будаўніцтва і называе фундатара: «1819 R. Ignacy Domeyko».

У сядзібе працяглы час размяшчалася медыцынская ўстанова. Планіроўка часткова зменена новымі пабудовамі. Сядзібны дом у разруйнаваным стане.

Remove ads

Архітэктура

Дом аднапавярховы мураваны атынкаваны, на высокім цокалі з палявога каменю са скляпеністым перакрыццем. За домам размешчаны невялікі баскет, апяразаны радамі ліп і адкрыты ў бок вадаёмаў (раней выкарыстоўваўся як сад). Тры вадаёмы, збудаваныя ў пойме ручая, надзялялі невялікую сядзібу прасторай і маляўнічасцю. Вада з ручая, перакрытага дамбай, трапляе ў вадаёмы па пратоцы. Вадаёмы злучаны каналамі з берагамі, умацаванымі палявым каменем, мелі перакідныя мосцікі.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads