Жыжма

рака ў Беларусі і Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Жыжма
Remove ads

Жыжма́ (літ.: Žižma) — рака на тэрыторыі Літвы і Беларусі, правы прыток Гаўі (басейн Нёмана).

Хуткія факты Жыжма, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Назва Жыжма балцкага паходжання, у асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў рэгіёна вядомая ў фанетычнай форме Žižmà.

Найбліжэйшыя гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Žižma (тры ракі на тэрыторыі Літвы), латышская Zizma. Далей літоўскія Žiežmuo, Žiežmojus, Žiežmara.

Корань ад літоўскага žižti, žiežti «злаваць, ятрыцца»[1].

З шэрагу назваў «злых» водаў, як назва вілейскай ракі Піктуша, ад piktas «злы; моцны».

На Падняпроўі такія назвы маглі быць крыніцамі для пазнейшых перакладных назваў тыпу «Люць», «Лютаўка» (< люты «злы»)[2].

У назве Жыжма корань Žiž- / Žiež- пашыраны пашыральнікам -m-, які вядомы ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (tar-ti «мовіць» — tar-m-ė «гаворка», ner-ti «ныраць» — Ner-em-a «Глыбокая (рака)»)[3].

Назва Жыжма значыла «Моцная (цячэннем), хуткаплынная (рака)».

Недалёка ад Жыжмы (па іншы бок ад Ліды) — рака Жужма з назвай, вытворнай ад «Жыжма». У аўтахтоннай літоўскай гаворцы гэтага рэгіёну вядомы пераход ži- > žiu- (žibėti > žiubėti «ззяць»)[4].

Назвам тыпу Жыжма, Žiežmara магчыма, роднасны тапонім Жыжымарыха[ru] на Заволжы[5].

Remove ads

Агульнае

Даўжыня ракі 82 км. Плошча вадазбору 584 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 .

Пачынаецца ў Шальчынінскім раёне Літвы, цячэ ў Воранаўскім, Лідскім і Іўеўскім раёнах. Значных прытокаў няма.

Даліна трапецападобная. Пойма двухбаковая, забалочаная, шырыня 0,4—0,8 км. Рэчышча на працягу 27,4 км каналізаванае (ад вёскі Мікянцы Воранаўскага раёна да вёскі Сонтакі Іўеўскага раёна). Яго шырыня ў межань да вёскі Германішкі 5—8 м, на астатнім працягу 8—15 м. Берагі пясчана-ілістыя, стромкія, часам абрывістыя. На рацэ каля вёскі Гайцюнішкі створана сажалка.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads