Жылінскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жылінскі ўніверсітэт — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Жыліне.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Створаны 1 кастрычніка 1953 года ў Празе як каледж чыгуначнага транспарту, які вылучыўся з Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта. У 1960 годзе пераехаў у Жыліну. У 1996 годзе каледж па рашэнні ўрада Славакіі быў перайменаваны і атрымаў сваю сучасную назву. З 2000 года — удзельнік Асацыяцыі ўніверсітэтаў Еўропы.
Станам на 2021 года ва ўніверсітэце навучаецца каля 11 тысяч студэнтаў, налічваецца каля 650 выкладчыкаў. Установа ўключае 7 факультэтаў, авіяцыйна-адукацыйны цэнтр па падрыхтоўцы лётчыкаў і дыспетчараў, да 2001 года ісаваў таксама ваенны факультэт.
Remove ads
Структура
- Факультэт эксплуатацыі і эканомікі транспарту і камунікацый
- Факультэт машынабудавання
- Факультэт электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій
- Факультэт грамадзянскага будаўніцтва
- Факультэт інжынернай бяспекі
- Факультэт менеджменту і інфарматыкі
- Факультэт гуманітарных навук
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жылінскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads