Жыровіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жыро́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Жыровіцы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 22 лютага 1966 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шылавіцкага сельсавета, а ў склад Глоўсевіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бракава, Дзеравянчыцы, Крывая, Скоўдзічы і Тушэвічы)[1]. 6 жніўня 1979 года ў склад новаўтворанага Велікашылавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Шылавічы, Новая Стража, Савічы і Чапялева)[2]. 16 сакавіка 1987 года ў склад Велікашылавіцкага сельсавета перададзена вёска Шылавічы[3].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2586 чалавек[4], з іх 87,4 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 2,9 % — палякі, 1,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 2105 чалавек[6].
Эканоміка і інфраструктура
На тэрыторыі сельсавета размешчана ГСГУ «Жыровіцкая сортавыпрабавальная станцыя», СРСУПП «Райплемстанцыя», Жыровіцкае лясніцтва, участковая ветэрынарная лякарня, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна», дзіцячая школа мастацтваў, установа адукацыі «Жыровіцкага дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж», дзяржаўнае установа адукацыі «Жыровіцкі дзіцячы яслі-сад Слонімскага раёна», участковая бальніца і амбулаторыя, Русакоўскі фельчарска-акушэрскі пункт.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads