Жыцік

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Жыцік
Remove ads

Жы́цік[1][2] (Lólium) — род аднагадовых і шматгадовых траў з сямейства Метлюжковыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Сцяблы прамастойныя, радзей узыходныя або ляжачыя, вышынёй да 80 см. Звычайна ўтвараюць невялікія дзярніны. Лісце лінейнае, як пра­віла пло­скае, шырынёй 1-10 мм. Агульныя суквецці — каласы (даўжыня 4-20 см). Каласкі з 3-15 абое­по­лы­мі кветкамі, сядзячыя, размешчаны на восі ко­ла­са па адным дву­ма падоўжанымі ра­да­мі. Калас­ко­вая луска ад­на (акрамя са­мага верх­няга), лан­цэт­ная, з жыл­ка­мі, без кі­ля. Ніжнія кветкавыя лускавінкі лан­цэт­ныя або эл­іп­ты­чныя. Плод — зярняўка.

Remove ads

Пашырэнне

Пашыраны пераважна ў краінах Міжземнамор’я, адкуль заходзіць у больш паўночныя і ўсходнія раёны Еўразіі, як пустазелле. Інтрадукаваны амаль ва ўсе нетрапічныя краіны зямнога шара як кармавая расліна і газонная трава.

Класіфікацыя

Род Жыцік, як і блізкія яму роды Метлюжок і Купкоўка, уваходзяць у трыбу Poeae, якая адносіцца да падсямейства Pooideae сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Таксанамичная схема (згодна з Сістэмай APG II):

  яшчэ 17 сямействаў, у тым ліку Асаковыя, Typhaceae   яшчэ каля 15 трыб, у тым ліку Stipeae, Aveninae, Triticeae  
          Жыцік мнагакветкавы, Жыцік многагадовы, Жыцік ап’яняючы і іншыя віды
  парадак Метлюжковакветныя     падсямейства Pooideae     род Жыцік  
                 
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Метлюжковыя     трыба Poeae    
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін   яшчэ пяць падсямействаў, у тым ліку Бамбукавыя, Oryzeae   яшчэ каля 50 родаў, у тым ліку Купкоўка, Метлюжок, Аўсяніца  
       

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 11 відаў[3]:

Найбольш блізкі да жыціка род — Аўсяніца (Festuca). Маецца некалькі міжродавых гібрыдаў паміж рознымі відамі жыціка і аўсяніцы; іх аб’ядноўваюць у гібрыдны род ×Festulolium Aschers. & Graebn.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads