Жан-Батыст Люлі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жан-Батыст Люлі
Remove ads

Жан-Батыст Люлі (фр.: Jean-Baptiste Lully [ʒɑ̃batist də lyˈli], Джавані Батыста Лулі (італ. Giovanni Battista Lulli); 28 лістапада 1632, Фларэнцыя — 22 сакавіка 1687, Парыж) — французскі кампазітар, скрыпач, танцор, дырыжор і педагог італьянскага паходжання; стваральнік французскай нацыянальнай оперы.

Хуткія факты Жан-Батыст Люлі, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў 1632 годзе ў Фларэнцыі. З 1646 у Францыі. Прыбліжаны караля Людовіка XIV. З 1652 іграў у прыдворным аркестры «24 скрыпкі караля», сфарміраваў і ўзначаліў малы прыдворны аркестр «16 скрыпак караля». Удзельнічаў у пастаноўцы прыдворных балетаў, напісаў музыку да шэрагу камедый-балетаў Мальера. З 1662 прыдворны кампазітар. З 1672 адзіны кіраўнік, кампазітар, дырыжор і рэжысёр опернага т-ра «Каралеўская акадэмія музыкі» (Парыжская опера).

Remove ads

Творчасць

Стваральнік нацыянальнага музычна-сцэнічнага жанру лірычнай трагедыі (пераважна на міфалагічныя ці легендарныя сюжэты), новага тыпу французскай опернай уверцюры, якая стала прататыпам пазнейшых уверцюр і вызначыла адзін са шляхоў да класічнай сімфоніі. Яго балетная музыка паўплывала на развіццё танцавальнай сюіты. Сярод твораў: лірычныя трагедыі «Тэсей» (паст. 1675), «Атыс» (паст. 1676), «Персей» (паст. 1682), «Раланд» (паст. 1685), «Арміда» (паст. 1686) і інш.; гераічныя пастаралі, оперы-балеты, у т.л. «Трыумф кахання» (1681); камедыі-балеты, у т.л. «Шлюб паняволі» (1664), «Пан дэ Пурсаньяк» (1669), «Мешчанін — дваранінам» (1670); дывертысменты, інструментальныя п’есы, песні, духоўная музыка і інш.

Remove ads

У культуры

Пра кампазітара ў 2000 годзе зняты фільм «Кароль танчыць».

Зноскі

  1. Lulli // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q31964'></a>
  2. Jean Baptiste Lully // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q31964'></a>
  3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3621644'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Media

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads