Камедыя-балет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камедыя-балет (фр.: Comédie-ballet) — тэатральны жанр, які аб’ядноўваў дыялог, танец, пантаміму, спевы і інструментальную музыку. Быў пашыраны ў Францыі з 17 стагоддзя, на Беларусі з 18 стагоддзя.

Remove ads
Гісторыя
Стваральнікам жанру лічыцца Мальер, які аб’яднаў камедыю з упадабаным выглядам прыдворных забавак — балетам.[1] Балетныя элементы маглі быць часткай дзеяння або ўключацца ў яго ў выглядзе самастойных дывертысментаў.[2] Камедыйныя сцэны выконваліся пры гэтым акцёрамі, членамі трупы Мальера, а балетныя — аматарамі з ліку прыдворнай шляхты, у тым ліку самога караля і прынцаў.[1] Асноўная інтрыга перадавалася праз дыялогі, аднак у спектакль, які ўяўляў сабой сінтэз некалькіх відаў мастацтваў, маглі таксама ўключацца вакальныя нумары.[3]
Разам з кампазітарамі Ж.-Б. Люлі, М. А. Шарпанцье, балетмайстрам П. Башанам і дэкаратарам К. Вігарані Мальер ажыццявіў пастаноўку сваіх камедый-балетаў: «Дакучныя» (1661), «Шлюб па прымусу» (1664), «Прынцэса Эліды» (1664), «Лекаванне каханнем» (1665), «Камічная пастараль» (1666—1667), «Сіцыліец, або Любоў-жывапісец» (1666—1667), «Жорж Дандэн» (1668), «Спадар дэ Пурсаньяк» (1669), «Мешчанін у дваранах» (1670), «Цудоўныя каханкі» (1670), «Графіня д’Эскарбаньяс» (1671), «Псіхея» (1671), «Прытворнахворы» (1673).
Жанр аказаў значны ўплыў на наступнае развіццё французскага музычнага тэатра, з’явіўшыся важным этапам на шляху да «музычных трагедый» (tragedies lyriques) Ж.-Б. Люлі, камічнай оперы 18 стагоддзя і пантамімнага балета Ж. Ж. Навера.
Remove ads
На Беларусі
Першыя паказы камедый-балетаў на Беларусі пачаліся з 1749 года ў Нясвіжскім тэатры Радзівілаў («Убачанае не мінае» Ф. У. Радзівіл, перапрацоўка «Цудоўных каханкаў» Мальера). Камедыі-балеты былі састаўной часткай камедый і фарсаў Мальера, пастаўленных у Нясвіжы («Лекар па прымусу», 1750; «Сганарэль» і «Мешчанін у дваранах», абодва 1751; «Маскарыль», 1752; «Жорж Дандэн», 1757), Навагрудку («Прытворнахворы», 1761).
Блізкая да камедыі-балета камедыя М. Цяцерскага «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі Арлекіна» (Забельскі школьны тэатр, паміж 1790—1791).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
