Заазерцы (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Заазе́рцы — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 42 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры, каля вёскі Дарожкі, у басейне ракі Авута.

Хуткія факты Заазерцы, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,28 км². Даўжыня 1,02 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 2,52 км. Плошча вадазбору 4,5 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м (на захадзе і поўдні да 13 м), спадзістыя, пераважна разараныя. Берагавая лінія звілістая. Маецца востраў плошчай 0,5 га.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads