Заброддзе (Буда-Кашалёўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Забро́ддзе[1] (трансліт.: Zabroddzie, руск.: Забродье) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 28 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 44 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на поўначы далучаецца невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын).
Да 24 кастрычніка 2002 года Заброддзе ўваходзіла ў склад Бярвёнаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 18 гаспадарак, 31 жыхар.
Дынаміка
- 1959 год — 152 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 18 гаспадарак, 31 жыхар.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads