Завір’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Завір'е — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ля мяжы з Пскоўскай вобласцю Расіі, у басейне ракі Нішча, за 22 км на паўночны захад ад Расон, за 2,8 км на паўночны ўсход ад балотнага масіва Вялікі Мох. Уваходзіць у склад заказніка Чырвоны Бор.
Плошча паверхні возера каля 0,22 км², даўжыня каля 0,85 км, найбольшая шырыня каля 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 2,2 км. Акружана густым лесам і забалочанай поймай. На поўначы злучана ручаём з возерам Дзёміна, што ў Пскоўскай вобласці. На поўдні выцякае ручай, які ўпадае ў раку Нішча.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, лінь, акунь і іншыя віды рыб.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads