Нішча (рака)
рака ў Беларусі і Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ні́шча (руск.: Нища) — рака ў Пскоўскай вобласці Расіі і Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дрыса.
Даўжыня ракі 85 км. Плошча вадазбору 1380 км². Выцякае з возера Нішча (Себежскі раён, Пскоўскай вобласць), цячэ па Полацкай нізіне, вусце за 1 км на захад ад вёскі Ку́льнева ў Расонскім раёне. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 м/км.
Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 100—200 м. Пойма часцей двухбаковая, чаргуецца па берагах, у сярэднім і ніжнім цячэнні месцамі адсутнічае. Рэчышча звілістае (шырыня 25—30 м); у ніжнім цячэнні рака зарэгулявана Клясціцкім вадасховішчам (Клясціцкая ГЭС). Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы 1-й дэкады красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 3 м, найвышэйшая 5,1 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 1-й дэкадзе красавіка. Веснавы ледаход 2 сутак.
Асноўныя прытокі: Чарапяціца, Люці, Вельніца (злева), Хонка, ручай Го́лавач[1] (справа). Густата рачной сеткі 0,49 км/км².
Азёрнасць вадазбору 4 %. Азёры ў межах Беларусі: Усвечча, Валькоўскае, Шэвіна, Межава, Чарапёцкае, Гародна, Мохавае, Велле, Завір'е, Астравітае, Шыпск, Аксёнава, Норкава, Клешня, Начоўкі, Перавалочнае, Гасцятнае, Малое Мохавае, Сярэдняе Мохавае, Акунёвец, Цяльцы, Паўднёвы Шчучынец і інш.
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads