Заельнікі (Вілейскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зае́льнікі[1] (трансліт.: Zajeĺniki, руск.: Заельники) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 54 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 82 км ад Мінска, 21 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.
Гісторыя
У 1800 годзе вёска Заельнічы ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, у складзе маёнтка Лаўцэвічы, уласнасць генерал-маёра І. Няплюева. У 1873 г. вёска ў Рабцоўскай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 26 рэвізскіх душ; у 1908 г. 103,7 дзесяцін надзелаў.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, знаходзілася у гміне Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Хаценчыцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіраваны нацыстамі. У кастрычніку 1943 г. карнікамі спалены 20 двароў, загублены 11 жыхароў. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мінскай абласцей.
Remove ads
Насельніцтва
- 1800 год — 43 жыхары, 4 двары.
- 1866 год — 64 жыхары, 8 двароў[3]
- 1897 год — 107 жыхароў, 17 двароў.
- 1908 год — 134 жыхары, 19 двароў.
- 1921 год — 159 жыхароў, 25 двароў[4].
- 1931 год — 176 жыхароў, 29 двароў[5].
- 1940 год — 141 жыхар, 35 двароў.
- 1960 год — 113 жыхароў.
- 2008 год — 24 жыхары, 15 гаспадарак.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads