Зайкаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

За́йкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Зайкава.

Хуткія факты Зайкаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Гарадоцкага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 18 сакавіка 1958 года ў складзе Езярышчанскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Зайкаўскага сельсавета 10 населеных пунктаў[1].

8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Мяжанскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 вёсак: Альгова, Вішнёўка, Зайкава, Лёшкава Сяло, Мядзведзева, Палова, Рудакова, Сцяпанавічы.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads