Мяжанскі сельсавет (Гарадоцкі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мяжа́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Мяжа.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Гарадоцкага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паташнянскага сельсавета[1]. З 18 сакавіка 1958 года ў складзе Езярышчанскага раёна. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Руднянскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Кавалёва, Каверзіна, Махалава, Немцава, Трубачова, Ціпоры і Шаўрова)[2]. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 7 чэрвеня 1966 года ў склад Гуркінскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кавалёва, Каверзіна, Немцава і Шаўрова)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мяжанскага сельсавета 20 населеных пунктаў[4]. 4 сакавіка 1987 года ў склад Газьбенскага сельсавета перададзены вёскі Каверзы і Лялеўшчына[5]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Зайкаўскага (вёскі Альгова, Вішнёўка, Зайкава, Лёшкава Сяло, Мядзведзева, Палова, Рудакова, Сцяпанавічы) і Хмяльніцкага (вёскі Азёркі, Альхавец, Аляксеева, Баркі, Бярозаўка, Вірок, Двухполле, Забарочча, Зімнік, Карабы, Лыськава, Палавейскае, Савецкая, Свабода, Селязні, Ствалкова, Украішча, Хацейка, Хмяльнік) сельсаветаў і частка скасаванага Газьбенскага сельсавета (вёскі Каверзы і Лялеўшчына)[6]. 29 верасня 2017 года скасавана вёска Прыбыткава[7]. 13 верасня 2018 года да сельсавета далучана частка скасаванага Руднянскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Андрэева, Астапкавічы, Баркі, Газьба, Гаці, Лугаўскія, Рэпішча, Халіпы, Шмані)[8]. 24 верасня 2021 года скасавана вёска Ствалкова[9].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (46 населеных пунктаў) — 1844 чалавекі[10], з іх 91,9 % — беларусы, 6,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы[11]; паводле перапісу 2019 года (54 населеныя пункты) — 1529 чалавек[12].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads