Закаўказскі фронт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Закаўказскі фронт
Remove ads

Закаўка́зскі фронт — адзін з франтоў РСЧА падчас Вялікай Айчыннай вайны[1].

Хуткія факты Закаўказскі фронт, Гады існавання ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 23 жніўня 1941 года на базе Закаўказскай ваеннай акругі з мэтай прыкрыцця дзяржаўных межаў з Іранам, Турцыяй, абароны Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа. На 1 снежня 1941 года уключаў Грузінскую ССР, Армянскую ССР, Азербайджанскую ССР, штаб фронту — Тбілісі (згодна з Загадам НКА СССР № 0444 «АБ тэрытарыяльным складзе ваенных акругаў Еўрапейскай часткі СССР»).

30 снежня 1941 года Закаўказскі фронт перайменаваны ў Каўказскі фронт (у канцы студзеня 1942 года падзелены на Крымскі фронт і Закаўказскую ваенную акругу).

Зноў сфарміраваны ў маі 1942 года на базе Закаўказскай ваеннай акругі. У ходзе Бітвы за Каўказ 1942—1943 гадоў у жніўні — снежні 1942 года войскі фронту правялі Маздоцка-Малгабецкую, Нальчыцка-Арджанікідзэўскую, Наварасійскую і Туапсінскую аперацыі, у ходзе якіх ва ўзаемадзеянні з Чарнаморскім флотам і Азоўскай ваеннай флатыліяй спынілі наступ праціўніка і падрыхтаваліся да пераходу ў наступленне. 3 студзеня 1943 года Закаўказскі фронт перайшоў у наступленне Паўночнай групай войскаў на нальчыцка-стаўрапальскім накірунку, а 11—16 студзеня Чарнаморскай групай войскаў — на Краснадар і Новарасійск. 24 студзеня 1943 года Паўночная група войскаў ператворана ў Паўночна-Каўказскі фронт, якому 5 лютага перададзена і Чарнаморская група войск, а таксама аператыўна падпарадкаваны Чарнаморскі флот. Закаўказскі фронт прыкрываў Чарнаморскае ўзбярэжжа на ўчастку Лазараўскае — Батумі і дзяржаўную мяжу з Турцыяй і Іранам.

У жніўні 1945 года на базе Закаўказскага фронту утворана Тбіліская ваенная акруга.

Remove ads

Склад

1-га фарміравання

  • 44-я армія
  • 45-я армія
  • 46-я армія
  • 47-я армія
  • 51-я армія (з 22.11.1941)
  • Севастопальскі абарончы раён (са снежня 1941 г.)

2-га фарміравання

  • 4-я армія
  • 9-я армія
  • 12-я армія
  • 18-я армія
  • 24-я армія
  • 37-я армія
  • 44-я армія
  • 56-я армія
  • 58-я армія
  • 4-я паветраная армія
  • 5-я паветраная армія

Камандаванне фронту

Камандуючыя

Члены Ваеннага савета

Начальнікі штаба

  • жнівень 1941 — снежань 1941 г. — Ф. І. Талбухін, генерал-маёр
  • май 1942 — жнівень 1942 — А. І. Субоцін  (руск.), генерал-маёр
  • жнівень 1942 — кастрычнік 1942 — П. І. Бодзін  (руск.), генерал-лейтэнант
  • кастрычнік 1942 — лістапад 1942 — С. Я. Раждзественскі  (руск.), палкоўнік, з лістапада 1942 г. — генерал-маёр
  • лістапад 1942 — снежань 1942 г. — А. І. Антонаў, генерал-лейтэнант
  • снежань 1942 — лістапад 1943 г. — С. Я. Раждзественскі, генерал-маёр
  • лістапад 1943 — чэрвень 1944 г. — С. П. Іваноў  (руск.), генерал-лейтэнант
  • чэрвень 1944 г. — жнівень 1945 г. — Л. Ф. Мінюк  (руск.), генерал-лейтэнант

Зноскі

  1. Фронты Советских Вооружённых Сил во время Великой Отечественной войны (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Хуткія факты
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads