Аляксей Інакенцьевіч Антонаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Інакенцьевіч Антонаў
Remove ads

Аляксей Інакенцьевіч Антонаў (28 (15) верасня 1896, Гродна — 18 чэрвеня 1962, Масква) — савецкі военачальнік, генерал арміі, член Стаўкі ВГК, начальнік Генеральнага штаба ў 1945—1946 гадах. Праславіўся як таленавіты штабны афіцэр. Удзельнічаў у распрацоўцы практычна ўсіх значных аперацый савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне з снежня 1942. Удзельнік Ялцінскай і Патсдамскай канферэнцый саюзнікаў.

Хуткія факты Аляксей Інакенцьевіч Антонаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзэ (1931, 1933), Генштаба (1937). У войску з 1916 года, у Чырвонай Арміі з 1919 года. Удзельнік 1-й Сусветнай і Грамадзянскіх войнаў. З 1938 г. на выкладчыцкай працы[3].

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 г. начальнік штаба Паўднёвага, Паўночна-Каўказскага франтоў, Чарнаморскай групы войскаў і Закаўказскага фронту[3]. Са снежня 1942 года 1-й намеснік начальніка Генштаба і начальнік аператыўнага кіравання, удзельнік распрацоўкі плана Беларускай аперацыі 1944 года. З лютага 1945 г. начальнік Генштаба, з мая 1955 адначасова начальнік штаба Аб'яднаных Узброеных Сіл дзяржаў — удзельніц Варшаўскага Дагавора. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1946 года.

Пахаваны на Чырвонай плошчы ў Маскве. Імем Антонава названая вуліца ў Гродне, на доме, дзе ён жыў, мемарыяльная дошка. У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі экспануюцца прысвечаныя яму матэрыялы[3].

Remove ads

Узнагароды

Тройчы кавалер Ордэна Леніна, чатыры разы — Чырвонага сцяга. Кавалер ордэна «Перамога», адзіны з усіх узнагароджаных савецкіх военачальнікаў ў званні Генерала арміі.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1056074671 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #1056074671 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  3. Антонов Алексей Иннокентьевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads